УСПАМІНЫ
На гэтым тыдні прыпадаюць: У чацвер 24-га кастрычніка - успамін св. Антонія Марыі Клярэта, біскупа, заснавальніка Ордэна Місіянераў Клярэтынаў. Запрашаем ў гэты дзень на 18.00 каб супольна разам з намі адзначыць нашае свята. Таксама, у нашай парафіі 24-га дня кожнага месяцабудзем маліцца за хворых, асабліва за хворых ракавымі захворваннямі праз заступніцтва св. Антонія Марыю Клярэта з ушанаваннем яго рэліквій.
bridgemedia | Nike Air Max 270 - Deine Größe bis zu 70% günstiger
ПІЛІГРЫМКА Ў ВІЛЬНЮС
У днях 16-17-га лістапада арганізоўваецца пілігрымка да Маці Божай Вострабрамскай у Вільнюс. Хто жадае паехаць трэба звярнуцца ў парафію Унебаўзяцця НПМ. Ёсць ўмова: трэба мець актуальную дзеючую візу.
ВЫПАМІНКІ
У нашай парафіі прымаем запіскі за памерлых за якіх будзем маліцца ў лістападзе.
ПАДЗЯКА
Вялікі дзякуй Хатняму Касцёлу за ўборку на мінулым тыдні. А гэты тыдзень запрашаем жадаючых. Таксама шчыра дзякуем за ўсе вашыя дары і ахвяры.