У днях 6-8 мая горад Шчучын сабраў мноства маладых людзей з розных куткоў Гродзенскай дыяцэзіі. Ужо 26 раз. Былі таксама і студэнты з Афрыкі, якія вучацца ў Гродне і таксама быў студэнт з Кітая. І ўжо стала традыцыяй, што і моладзь з нашай парафіі прымае ўдзел у ДДМ. Таксама і ў гэтым годзе мы далучыліся да свята маладых.
buy footwear | Men's Runners & Sports TrainersГэта асаблівыя дні, калі моладзь збіраецца разам на малітву, катэхэзы і забавы. Галоўнай тэмай сёлетняга спаткання было служэнне. Моладзь вучылася ад Марыі быць сапраўдным слугой Пана. Дэвізам спаткання было: "Па прыкладу Марыі буду служыць Пану". Падчас спаткання св. Імшы цэлебравалі біскупы гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч, Юзаф Станеўскі і Апостальскі Нунцый ў Беларусі Габар Пінтэр. Праз удзел у такіх спатканнях моладзь мае цудоўную магчымасць паглыбіць сваю веру, убачыць што на самой справе ёсць шмат маладых веруючых людзей, перажываць супольнасць веры. Касцёл ставіць на моладзь, папа Францішак кажа да маладых людзей што яны з'яўляюцца сённяшяй надзеяй Касцёла і заклікае моладзь нічога не адкладваць на заўтра, а менавіта сёння устаць з канапы і змяняць свет. Гэты заклік Папы прагучаў і на гэтым спатканні.