У днях 29 красавіка - 1 мая моладзь нашай парафіі прымала удзел ва Усебеларускай Сустрэчы моладзі якая адбывалася у Гродне. Моладзь за гэты час мела магчамасуць не толькі ўдзельнічаць у сустрэчы, але і паглядзець горад. Маладыя людзі наведалі Касцёл аа. Францішканаў, дзе працаваў св. Максыміліян Марыя Кольбе.
nike dunk high black leather chair for sale | jordan Release DatesДакрануліся да мураў Каложскай царквы, самага страга, захаванага, мураванага будынку ў Беларусі. Наведалі гродзенскую сінагогу і пабывалі у Старым замку. У Новым замку маглі ў убачыць рэканструкцыю бітвы войска Рэчы Паспалітай са шведамі з часоў караля Стэфана Баторыя і зрабіць здымкі з удзельнікамі. Прагуляліся па гродзенскіх парках і паглядзелі лютэранскую кірху. І, канешне, наведалі ўсе цэнтральныя касцёлы Гродна. Але самае галоўнае уражанне вынеслі з самой сустрэчы ў якой прыняло удзел каля 2000 чалавек з усіх куткоў Беларусі. Падчас яе не толькі маліліся, але і паглыблялі веру праз катэхэзу і узімнае сведчанне веры. запомніліся не толькі прыгожыя набажэнствы, але і вечаровыя канцэрты. Моладзь вельмі ўдзячная таксама і сем'ям парафіі якія далі ім начлег. Атмасфера гэтых дзён была вельмі радаснай.