Моладзь нашай парафіі зладзіла начое чуванне ў гонар урачыстасці Усіх Святых у ноч з 31-га кастрычніка на 1-га лістапада. Праз усю ноч, аж да раніцы моладзь малілася і выдатна забўлялася. Падчас канферэнцый разважалі пра святасць, што гэта такое і глядзелі на канкрэтныя прыклады з жыцця святых.
Трывалі на адарацыі і супльна маліліся у часе св. Імшы апоўначы. Да раніцы спявалі песні і глядзелі фільмы пра жыццё святых. Разам з парафіяльнай моладзю малілася і запрошаная моладзь з парафіі Унебаўзяцця НПМ.