Успаміны
На гэтым тыдні прыпадаюць:
У панядзелак 27-га чэрвеня – першая гадавіна біскупскага пасвячэння дапаможнга біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага.
У аўторак 28-га чэрвеня – успамін св. Ірэнэя, біскупа і мучаніка.
У сераду 29-га чэрвеня – Урачыстасць св.св. Пятра і Паўла, Апосталаў. Гэта ўрачыстасць абавязковая. Св. Імшы у нашай парафіі ў 9.00 і 18.00. Таксама у Шклове будзе парафіяльны фэст на які запрашае кс. Аляксандр на 13.00.
У суботу 2-га ліпеня – Урачыстасць НПМ Будслаўскай, апякункі Мінска-Магілёўскай архідыязцэзіі. Таксама ў Будславе адбудзецца святкаванне 25-годдзя стварэння нашай архідыяцэзіі.
Пілігрымка
Запрашаем ў пілігрымку ў Будслаў аўтобусам у днях 1-2 ліпеня. Кошт 200 000 руб. Калі ласка просім запісвацца як мага хутчэй.
Падзяка
Да ўборкі на гэтым тыдні запрашаем Жывы Ружанец. Таксама дзякуем за ўсе вашыя дары і ахвяры.