Вялікі тыдзень
З сённяшняга дня пачынаем перажываць Вялікі Тыдзень. У Вялікі Панядзелак, Вялікі Аўторак і Вялікаю Сераду, святыя Імшы, як звычайна ў 9.00 і 18.00. Хто яшчэ жадае дапагчы патрабуючым, просім, калі ласка, прынесці свае дары да аўторка.
У чацвер запрашаем жадаючых прыняць ўдзел у св. Імшы ў 11.00 у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі падчас якой біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB асвяціць алеі для сакрамантаў Хросту і Хворых.
Пасхальны трыдуум
У Вялікі Чацвер – 24-га сакавіка, увечары пачынаецца святкаванне Пасхі, так званы пасхальны Трыдуум. У гэты дзень, урачыстая Святая Імша распачнецца ў 1800. Запрашаем усіх парафіян каб прыняць удзел у гэтай св. Імшы Вячэры Пана. Ранішняй св. Імшы і Адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту не будзе.
У Вялікую Пятніцу – 25-га сакавіка, другі дзень пасхальнага Трыдуума, дзень прысвечаны асабліваму разважанню над Пакутамі і Смерццю Хрыста. Нагадваем што ў гэты дзень каталікоў абавязвае пост сціслы, гэта значыць што нельга есці мяснога, пасілкавацца можна толькі тры разы і толькі адзін з іх да сыта. Запрашаем прыняць удзел у набажэнстве Крыжовага Шляху і Літургіі Мукі Пана. Пачатак набажэнства ў 1800. І запрашаем да начной адарацыі Найсвяцейшаўа Сакрамэнту.
У Вялікую Суботу – 26-га сакавіка, трэці дзень пасхальнага Трыдуума. У гэты дзень Касцёл трывае на адарацыі Гроба Панскага. Асвячэнне ежы на Велікодны стол будзе кожныя поўгадзіны гадзіны пачынаючы з дзевяці гадзін раніцы. А 11 гадзіне асвячэнне ежы правядзе кс. Біскуп Аляксадр Яшэўскі SDB. Цэлебраванне Пасхальнай Вігіліі, пачнецца а 20 гадзіне. Нагадваем, што на гэтую Вігілійную Імшу прыносім з сабою свечкі, святло якіх прыгадае нам наш хрост.
Заахвочваем каб па меры магчымасці прыняць удзел у ва ўсім Пасхальным Трыдууме, бо Пасха гэта не толькі Велікдзень але ўсе тры дні папярэджваючыя яго і усе гэтыя дні аднолькава важныя ў святкаванні.
Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана
У Велікоднаю Нядзелю – 27-га сакавіка, святыя Імшы як звычайна ў 9.00, 10.30, 12.00, 16.00.
Падзяка
Вельмі шчыра дзякуем за ўборку Хатняму Касцёлу, а на гэты тыдзень да ўборкі запрашаем Моладзь. Дзякуем і тым хто ўпрыгожваў вербы. Таксама дзякуем за ўсе вашыя дары і ахвяры.
Распарадак начной адарацыі Гробу Панскага Вялікая Пятніца (25.03) – Вялікая Субота (26.03)
У Вялікую Пятніцу пасля заканчэння Літургіі Мукі Пана да 22.00 – Моладзь
22.00 – 01.00 – Жывы Ружанец
01.00 – 04.00 – Хатні Касцёл
04.00 – 07.00 – Легіён Марыі
07.00 – 09.00 – Міністранты
Да адарацыі запрашаем усіх парафіян, не толькі членаў парафіяльных груп.