У Каталіцкім Касцёле распачынаецца новы літургічны перыяд, які, таксма і распачынае новы Літургічны год. Гэты перыяд называецца Адвэнтам. Адвэнт з лацінскай мовы adventus азнчае “прыход”.
best Running shoes | Air Jordan 10 — Spurn GameГэта асаблівы час, які нагадвае нам пра вельмі важныя справы. Па першае, што новы год пачынаецца не з нараджэння Хрыста а менавіта раней, бо і свет быў створаны і існаваў таксама да Нараджэння Збаўцы. І як Біблія ў Старым Запавеце рыхтуе габрэяў да прыходу Сына Божага, так і мы ў гэты перыяд рыхтуемся да прышэсця Хрыста. Па другое, прыпамінаючы пра прышэсце Касцёл рыхтуецца не толькі каб адзначыць першае прыйсце Хрыста, але і таксама прыпомніць пра тое што Хрыстус прыйдзе другі раз. І гэтага прыходу мы чакаем і рыхтуемся да яго.
Час Адвэнту ў Рымскім абрадзе гэта чатыры нядзелі. У іншых абрадах трошкі інакш. У гісторыі гэты перыяд лічыўся постным. Аднак сёння гэта час радаснага чакання на прыйсце Хрыста. Дзіўна было б, каб хрысціянін чакаў свайго ўлюбёнага Настаўніка са смуткам. Наадварот, мы з радасцю чакаем дарагіх нам людзей. Але гэта не азнчае што ў гэты час мы не павінны браць якую-небудзь працу над сабой. Каб добра падрыхтавацца, трэба наадварот яшчэ больш працаваць над сабой, сваімі заганамі і скіраваць нашу працу на спаўненне Запаведзяў Любові. Таму Касцёл заахвочвае да прыняцця нейкіх адвэнтавых пастаноў і цэлебруе Літургію ў фіялетавым (пакаянным) аддзенні.
З адвэнтам у свеце звязана мноства традыцый. Найбольш вядомай з’яўляецца адвэнтавы вянок. Гэта зроблены вянок часцей за ўсё з ветак хвойных дрэў у які ўстаўленны чатыры свечкі, якія запальваюцца па адной кожную нядзелю. Такія вянкі робяцца не толькі ў касцёлах, але і ў дамах. Добра было б, каб і ў нашых сем’ях была такая традыцыя. Каб сям’я кожны вечар збіралася каля яго на малітву і чытанне Бібліі ці іншай пабожнай літаратуры, каб запальваць яго пры супольным пасілку.
Іншай вядомай традыцыяй з’яўляюцца ранішнія св. Імшы аб Найсвяцейшай Панне Марыі, якія мы называем Раратнімі (ад першага слова лацінскай песні “Rorate coeli” – спусціце нябёсы). Гэтая св. Імша павінна адбывацца вельмі рана, яшчэ ў поцемках, і таму прыносяцца з сабою лампады, якія нагадваюць нам пра святло якое дае Марыя і якім з’яўляецца Езус Хрыстус, але і таксама нагадваюць нам пра чуванне і чаканне другога прыйсця Хрыста. Сёння, каб даць магчымасць удзелу большай колькасці вернікаў ў раратах такія Імшы адбываюцца ў некаторых парафія і ўвечары. Падчас гэтай св. Імшы запальваецца спецыяльна ўпрыгожаная свечка ў гонар Панны Марыі, якая называецца рараткай.
Адвэнт запрашае нас да сапраўднага чакання, якое павінны выразіцца ў канкрэтных учынках: навесці парадак у сваім сэрцы (схадзіць да споведзі), даведацца больш пра Таго каго чакаем (пачытаць Святое Пісанне, пабожную літаратуру, выкарыстаць інтэрнэт, каб паглыбіць свае веды пра Касцёл, паглядзець добрыя хрысціянскія фільмы), падрыхтаваць душу да сустрэчы (больш малітвы, у першую чаргу літургічнай, часцей быць на св. Імшы), зрабіць пастановы, рабіць учынкі міласэрнасці (дапамагчы патрабуючым) і г.д.