Перыяд Вялікага Посту мае за задачу падрыхтаваць хрысціян да перажывання Велікодных Святаў. Шмат хто, прымаў удзел у вялікапосных набажэнствах. Многія рабілі вялікапосныя пастановы, каб гэты перыяд прынёс у іх жыцці добрыя плады. Калі аднак спытаемся звычайнага чалаваека пра якія святы ідзе гаворка, уваходзячы ў падрабязнасці, то можам быць здзіўленыя, няведанню зместу гэтых святаў. Таму, варта часта прыпамінаць аб гэтым.
Sports Shoes | New Balance 550 "White/Green" - LemontroyalКасцёл у сваім афіцыйным навучанні гаворыць аб іх: “самыя вялікія містэрыі чалавечага адкуплення”, “свята святаў”, “Вялікая Нядзеля”, “Пасхальны Трыдуум” (Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, 1169). Усе гэты назвы варажаюць штосьці самае важнае ў Хрысціянстве, штосьці што з’яўляецца фундаментам, без якога ўсё іншае губляе сэнс. Гэта святы цэлебрацыі пакут, смерці і змёртвыхпаўстання Хрыста, цэлебрацыі здарэнняў, якія змянілі бег чалавечай гісторыі, адчынілі перспектыву стварэння новай цывілізацыі (любові). Іх змест так багаты, што трэба яго разглядаць у розных аспектах. Перш за ўсё гледзячы на тое, што Бог зрабіў у людской гісторыі ў канкрэтным часе разцягваючы на тры наступныя дні: чацвер, пятніцу і суботу.
Пасха Хрыста
Нягледзячы на расцянутасць у часе, Касцёл, аднак, жадае называць іх пад адным назоўнікам, называючы іх адным вялікім святам: Пасхальным Трыдуумам. “Трыдуум” з лацінскай мовы азначае тры дні. Таму што гаворка ідзе аб збаўчых падзеях Хрыста, якія адбыліся на працягу трох дзён (Вялікі Чацвер, Вялікая Пятніца і Вялікая Субота); “пасхальны”, таму што іх сутнасць выражаецца ў тым, што называецца Пасхай Хрыстовай, гэта значыць ахвярай Яго мукі і смерці на крыжы, якая дапаўняецца ў Ягоным змёртвыхпаўстанні, прыносіць людзям сапраўднае вызваленне з граху і смерці і дае надзею вечнага жыцця.
Гістарычна гэтае свята сфарміравалася ў літургіі Касцёла сама рана, навязваючы да багатай жыдоўскай спадчыны Старога Запавету, з традыцыі якой вырасла і набрала сваю форму. Ключом ёсць святкаванне жыдоўскай Пасхі, якая прыпамінае гістарычны выхад (з габрэйскай мовы “пэсах” – выхад, пераход.) Ізраэлітаў з няволі Егіпецкай.
Жыдоўская (габрэйская) Пасха
Факт выхаду Ізрэлітаў з Егіпту пры дапамозе магутнай Божай рукі з’яўляецца ключовым момантам у зразуменні глыбокага значэння Пасхальных Святаў. Пасля стагоддзяў праведзеных у няволі егіпецкай Бог арганізоўвае вялікую падзею вызвалення. Фараон пасля дзесяці пакаранняў, асабліва пасля апошняга, калі памерлі ўсе першародныя, згадзіўся каб выпусціць нявольнікаў ізраэльскіх да сваёй краіны. Сам момант згоды быў неспадзяваным для ўсіх, таму што раней фараон не згаджаўся гэтага зрабіць, таму трэба было выходзіць хутка, каб валадар Егіпту не змяніў рашэння. Раней ужо Ізраіліцяне былі абаронены перад рукой Бога, таму што – згодна з настаўленнем Бога – дзверы іх дамоў былі пазначаны крывёю аднагадовага ягняці (баранка), якога трэбы было з’есці ў тую ноч. Бог караючы егіпц’ян, мінаў дамы, якія былі пазначаны. У гэтай атмасферы спажывалі першую Пасху ў гонар выхаду Ізраэлітаў з Егіпту. Спажывалі ў поспеху стоячы і прыгатаваныя да выхаду.
Езус – пасхальнае ягнё
Бог учыніў палітычнае вызваленне народу Ізраэльскага з-пад улады Егіпцыян. І народ ўрачыста святкаваў гэтую падзею, з пакалення ў пакаленне. Езус Хрыстус базуючы на гэтым свяце надаў яму духоўнага значэння. Ён сам меў стацца тым ахвярным ягнём, якога складаюць у ахвяру ў часе Пасхальных святаў, ахвяра якога мела прынесці вызваленне з большай залежнасці, чым палітычная, вызвалення з граху. Спачатку Ён святкаваў з вучнямі Пасху, устанаўліваючы падчас яе Эўхарыстыю, новую ахвяру з самога сябе пад постацямі хлеба і віна ( Вялікі Чацвер), якую на наступны дзень склаў са свайго цела і крыві на крыжы (Вялікая Пятніца). Ягоная кроў у гэты спосаб мела акрапляць душы ўсіх пакаленняў людзей, ратуючы іх ад вечнай загубы, што з’ўляецца асаблівым удзелам тых, хто удзельнічае ў Эўхарыстыі (св. Імшы). Гарантам прыняцця самой ахвяры Богам мела быць пакананне смерці праз змёртвыхпаўстанне Хрыста, якое згодна з Пісаннем адбылося на трэці дзень пасля смерці на крыжы ( Вялікая Субота – Вігілія Пасхальная) У гэты спосаб падзеі. Якія адбыліся на крыжы, абапіраючыся на рытуале Старога Запавету, сталіся пасхальнымі падзеямі, перамогі Хрыста над смерццю, адным вялікім святам Хрысціянства перамогі жыцця над смерццю.
Хрыстус – наша Пасха
Пасля такога падрабязнага ўступа, здаецца ясным што адбываецца падчас Пасхальнага Трыдуума і чаму Касцёл называе яго “іллюмінацыяй літургічнага жыцця”: таму што датычаць самой сутнасці Хрысціянства – змёртвыхпаўстання Хрыста і перамогі жыцця. Трэба яшчэ выясніць адну рэч каб лепш зразумець гэтыя дні: згодна з жыдоўскай традыцыяй дні лічыліся ад змроку: ад вечара чацвярга да вечара пятніцы (1 дзень), ад вечара пятніцы да вечара суботы (2 дзень) ад суботы вечара да вечара нядзелі (3 дзень). Таму, Касцёл, часткова пераймаючы гэтую традыцыю, кажа аб цэлебрацыі трох дзен (Трыдуум), у якіх адбываеццы Пасха Пана.
Вялікі Чацвер – дзень устанаўлення Эўхарыстыі (св. Імшы) і сакрамэнту Святарства, які чыніць гэтую Эўхарыстыю.
Вялікая Пятніца – дзень перажывання пакут і смерці Хрыста на крыжы.
Вялікая Субота – дзень цішыні і спачынку Езуса ў магіле, запавядаючы Вялікую Вігілію Змёртвыхпаўстання Пана, якое адбываецца ў ноч з суботы на нядзелю і называецца Вялікай Ноччу.