У парафіі св. Антонія працуюць а. Ежы Вяжхоўскі CMF і а. Віталій Чабатар CMF, якія прыналежаць да манаскай Кангрэгацыі Місіянераў Клярэтынаў.
Sports brands | balerínkyКангрэгацыя Місіянераў Сыноў Беззаганнага Сэрца Благаслаўлёнай Дзевы Дзевы Марыі або Місіянераў Клярэтынаў была заснавана 16 ліпеня 1849 у мястэчку Вік, каля Барселоны (Іспанія), св. Антоніем Марыяй Клярэтам.
Місіянеры Клярэтыны пакліканы да таго, каб на ўзор свайго заснавальніка абвяшчаць Божае Слова, шукаць ва ўсім Божай хвалы, імкнуцца да святасці сваіх членаў і да збаўлення людзей ва ўсім свеце, згодна з нашым місіянерскім харызматам у Касцёле.
Клярэтыны працуюць у больша чым 60 краінах свету, стараючыся на ўзор св. А. М. Клярэта наследаваць Хрыста чыстага, убогага і паслухмянага ў малітве, працы і цярпенні, аддаючы сябе ў сыноў’ю няволю Беззаганнаму Сэрцу Марыі, жывучы ў братэрскай супольнаці любові на ўзор Апосталаў. Спаўняюць сваё заданне карыстаючыся ўсімі даступнымі сродкамі. Прагнучы, каб, усе людзі пазналі Бога, любілі Яго і служылі Яму, а таксама, каб, пазбягалі граху і абразы Бога. Клярэтыны ў сваёй працы не індэнтыфікуюцца з канкрэтным апасталятам, займаюцца евангелізацыяй мейсц занядбаных ў душпастырстве захаваўчым з мэтай будовы Касцёла і свету як братэрская сям’я любові. І гэтае заданне рэалізуюць праз непасрэдную евангелізацыю (місіі “ад гэнтес” і парафіяльныя, рэкалекцыі, катэхізацыя дзяцей, моладзі і дарослых) і пасрэдную ( падрыхтоўка свецкіх евангелізатараў, праца дыдактычна-навуковая, выдавецтвы, праз радыё і тэлебачанне і інш.) Рэалізацыя нашага харызмаата адбываецца праз разпазнанне што Касцёлу найбольш патрэбна і прынясе плён.
Клярэтыны, як Слугі Слова пасланы да усіх людзей, а асабліва да ўбогіх і апушчаных. Клапоцяцца аб евангелізацыі ва ўсялякіх умовах, у тым ліку і цяжкіх. Місянеры працуюць у месцах куды цяжка дабрацца і там, куды ніхто не хоча ісці, ў так званых безперспектыўных раёнах. Клярэтыны – гэта спецназ Касцёла. Сынаў’я Сэрца Марыі не цураюцца ніякай працы, абы толькі Бог быў знаны, каханы і каб усе Яму служылі.
“Сынам Беззаганнага Сэрца Марыі ёсць той, хто гарыць любоў’ю і яе распальвае ўсюды, дзе пройдзе. Той, хто эффектыўна прагне і стараецца ўсялякімі сродкамі распаліць усіх людзей агнём Божай любові. Нічога ён не баіцца, радуецца ў недастатку, цешыцца ў пераследзе, весяліцца сярод цярпенняў і балесцяў пераношанных з супакоем і хваліцца крыжом Езуса Хрыста. Не думае ні аб чым іншым, як толькі, аб тым, у які спосаб ісці за Хрыстом, наследавць Яго ў малітве, працы і цярпенні, заўсёды і толькі старацца аб большай хвале Бога і збаўленні людзей.”