Гісторыя нашай парафіі пачынаецца ажно ў XVII ст. калі ў 1687г. у Магілёў прыбылі Айцы Бернардынцы па запрашэнню фундатараў Тэадора Ржавуцкага і Міхала Пятуцкага.
У 1702 г. пабудаваны першы драўляны касцёл св. Антонія на беразе Дняпра.
У 1708 г. касцёл згарэў і на яго месцы ў 20-я гады XVIIIст. быў пабудаваны ноывы каменны касцёл, які прастаяў да 1957 г., калі быў разабраны камуністамі. У 1808 г. пры кляштары была заснавана парафіяльная школа. У 1864 г. кляштар быў зачынены. Пры касцёле засталіся 2 святары.
Да парафіі належала задняпроўская частка Магілёва, у тым ліку і Лупалаўскае прадмесцце.
У 1865 г. парафія лічыла 2000 католікаў. Але нягледзячы на гэта касцёл і парафія былі зачынены царскімі ўладамі.
Цудатворчы абраз св. Антонія, які знаходзіўся ў касцёле быў перададзены ў катэдру.
Парафія ўзнавіла сваю дзейнасць у 2002 г. ахапляючы тэрыторыю Задняпроў’я. У 2004 г. у Магілёў прыбылі Місіянеры Клярэтыны і ўзяліся за падрыхтоўку дакументаў патрэбных каб распачаць будову новага касцёла. Гэта заняло некалькі год. У 2007 г. была пабудавана часовая капліца з класам для заняткаў.
Пры парафіі дзейнічаюць розныя суполкі і касцёльныя рухі: Хатні Касцёл, Жывы Ружанец, Легіён Марыі, Дзіцячы Легіён Марыі.
У 2008 годзе распачалася будова новага касцёла св. Антонія, але у іншым месцы. Цяпер ён будзе знаходзіцца ў самым сэрцы парафіі.